Беларускія фан-клубы вядомых англійскіх футбольных камандаў нават звярнуліся з адкрытым лістом да кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі. Нагода для звароту: тэлеканал “Беларусь 5” набыў за вялікія грошы правы на трансляцыю англійскай лігі, але замест футбольных жывых эфіраў часам паказвае не вырашальныя спаборніцтвы ў іншых відах спорту. Нават замест нядаўняга матча БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі Еўропы на “Беларусь 5” паказвалі тэніс. Чаму нават вырашальныя гульні беларускіх грандаў на еўрапейскай арэне не такія важныя, як адзін з этапаў чарговага тэніснага турніру? Чаму правы на трансляцыю АПЛ не выкарыстоўваюцца ў поўнай меры, а шматлікія аматары футбола вымушаныя глядзець некаторыя гульні на замежных пляцоўках? Якія прыярытэты зараз у адзінага спартовага тэлеканала Беларусі? І якія адносіны да англійскага футбола ўвогуле маюць беларусы? Пра гэта і шмат што яшчэ размаўляем з кіраўніком беларускага фанклуба англійскага “Ліверпуля” Аляксандрам Лапко ў 12:05.
Hide player controls
Hide resume playing