Апошнімі тыднямі ў Беларусі чэргі — сімвал пратэсту. Праўладныя прапагандысты кажуць, што яны ўтвараюцца “па метадычках“. То-бок людзі прыйшлі да проста пастаяць, а не нешта набыць. Сілавікі апраўдваюцца па-свойму: маўляў, міліцыя прыехала па выкліку на бойку, якая адбывалася непадалёк. Як яно было насамрэч? Што за бойка была побач з крамай? Што адбылося пасля хапуна і што прад'явілі затрыманым? Гэтыя пытанні мы задаём Рафіку і Аляксандру — хлопцам, якіх затрымалі ў чарзе да . Да таго дня яны не ведалі адзін аднаго і пазнаёміліся ў аўтазаку, а цяпер сябруюць. Вось так здараецца ў сучаснай Беларусі!
Hide player controls
Hide resume playing