Ціханоўская звярнулася да народу і прэзідэнту Украіны «Мы захапляемся вамі, дарагія ўкраінцы і спадар прэзідэнт. Вашыя дзеянні – гэта ўзор адзінства кіраўніцтва дзяржавы і ўсёй нацыі. Мы ж, беларусы, супраць рэжыму, які ўжо здаў частку суверэнітэту нашай краіны, каб стаць часткай агрэсіі да вашай краіны. У атмасферы страха дзясяткі тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы з пратэстам пасля татальнай зачысткі грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя. 900 чалавек было затрымана за два дні. Усе яны разумелі, на што ідуць. Так пачаўся Беларускі Антываенны Рух. Людзі ўнутры краіны выводзяць са строю шляхі падыходу ваеннай тэхнікі. Беларусы замежжа збіраюцца да вас на фронт, дапамагаюць бежанцам і займаюцца пастаўкамі экіпіроўкі і медыкаментаў. Беларусы Украіны ідуць у валанцёры, дапамагаюць тэрытарыяльнай абароне. Беларускія маці пераконваюць вайскоўцаў не ісці на вайну – і ў іх пачынае атрымлівацца. Беларусы фармуюць нацыянальны корпус з добраахвотнікаў і вайскоўцаў, якія адмовіліся выконваць злачынныя загады Лук
Hide player controls
Hide resume playing