21 лютага (2 дзень) ФЭСТУ беларускай культуры пачаўся з квэст-гульні, у якой дзецям патрэбна было знайсці з дапамогай Qr-кодаў назвы беларускага арнаменту. Потым, пачаўся конкурс вершаў на беларускай мове “Беларусь - крыніца натхнення“ і знаёмства з вуснай народнай творчасцю: загадкі, прыказкі, прымаўкі. Смачнай кульмінацыяй стала народнае беларускае свята “Масленіца“, гульні, карагоды, дэгустацыя бліноў.
Hide player controls
Hide resume playing