Восеньскае відэа ад Astroūna🍁 Лавіця наш каляровы настрой🍂 Засумавалі па акапэльных спевах🎼 Вецярок вее, жыта палавее Наша Манечка работаць ня ўмее Выйдзець на поля - ад жары намлее Снапок нажала - стала пастаяла Другі нажала - села пасядзела Трэці нажала - лягла паляжала😆 Гэта гультайская песня - праўда, не пра мяне😁. Бо я нарэшце вырашыла, што магу здымаць не толькі фота, але і відэа, і вось што з гэтага атрымалася Песня з Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. На жаль, вёска, дзе быў запісаны твор, ужо не існуе... Ну а мы працягваем спяваць архаічныя песні забытых вёсак...
Hide player controls
Hide resume playing