Мастакі паэтычнага слова валодаюць цудоўным уменнем – закранаць патаемныя струны душы, праз сваю творчасць, вучаць бачыць і адчуваць прыгожае ў нашым жыцці. Гераіня сустрэчы, якая адбылася 11 снежня ў літаратурнай гасцёўні “Крынічка” Касцюковіцкай цэнтральнай бібліятэкі імя І.Чыгрынава, менавіта такі мастак – маладая, таленавітая паэтка з чулай, паэтычнай, пяшчотнай душой - Таццяна Леаненка. Творчая сустрэча пад назвай “Птушка на волі” раскрыла творчы палёт Таццяны, паказала яе захопленасць паэзіяй.
Hide player controls
Hide resume playing