23 лістапада ў 31-ым туры Чэмпіяната РБ па футболе бабруйская “Белшына“ ў гасцях разграміла магілёўскае “Дняпро“ з лікам 5 - 1. У складзе бабруйчан хэт-трыкам адзначыўся Аляксандр Гаўрушка, па аднаму галу таксама забілі Яраслаў Багуноў і Вадзім Мілько. У другім тайме галкіпер бабруйчан Антон Кавалеўскі адбіў пенальці. Адзіным голам у гаспадароў адзначыўся Дзмітрый Коўб.
Hide player controls
Hide resume playing