Наваселле справілі 120 сем'яў, якія стаялі на льготнай чарзе на атрыманне жылля. Літаральна за паўгода шматкватэрны жылы дом быў узведзены па вуліцы Акцёраў Яроменкаў у мікрараёне Білева-3 у рамках рэалізацыі першага этапа праекта «Будаўніцтва сацыяльнага жылля». Падрадчыкам выступіў Віцебскі домабудаўнічы камбінат. Дапамога кітайскіх партнёраў склала больш за 5 мільёнаў долараў. Як адзначыў падчас урачыстай цырымоніі ўручэння ключоў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цімін, падобны праект абавязкова знойдзе працяг. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing