🐴 Доўгачаканы артыкул ад нашай журналісткі аб цудоўным месцы побач з МІнскам, пад Смалявічамі, дзе працуе гаспадарка, заснаваная на любові да коняў. Гэта сялянска-фермерская гаспадарка Green Ranch. У стайнях ранча пастой знайшлі не толькі прыватныя гадаванцы, але і былыя спартыўныя коні, якіх валанцёры выратавалі з мясакамбінатаў. Зараз на тэрыторыі гаспадаркі знаходзіцца больш 40 жывёл, і яна стала сапраўдным прытулкам для валанцёрскіх коняў. На ранча дапамагаюць дзеткам адчуваць свет праз іпатэрапію і людзям усялякага ўзросту – праз псіхалагічную дапамогу без прымянення верхавой язды. Чытайце пра тое, як дзіцячая мара пераўтварылася ў справу жыцця, пра любоў да велічных жывёл, глядзіце фота 👇
Hide player controls
Hide resume playing