Алесь Змагар Гудзе над Случчу навальніца‚ Дрыжыць‚ калышацца зямля‚ Ў вагні пажараў край дыміцца‚ Край мірнай працы‚ край сялян. Ўгары крумкач драпежыць чорны‚ Цікуе штось скрозь едкі дым‚ Але на варце непакорны Стаў бацька з сынам маладым. Насупілася пушча строга‚ Шапочацца галлё галін‚ Шуміць узрушанай трывогай‚ Заве паўстаць на збройны чын. І паўстаюць з сутонняў цьмяных Сыны лясоў‚ багны‚ балот; За край свой родны‚ патаптаны‚ Няма нідзе ім перашкод. 1958 ---------------------------------------------------- Не сумуй па мне старая, Будзь здарова, маці! Вораг край мой разбурае - Ці ж сядзець мне ў хаце? Ці ж на тое палівала Ты зямліцу потам, Каб яна цяпер стагнала Пад расійскім ботам? Ці ж на тое мне аб долі Пела над калыскай, Каб цяпер яна марнела Пад пятой расійскай? Лепш свабодным легчы ў полі Ад варожай кулі, Чым аддаць сябе ў няволю I цяб
Hide player controls
Hide resume playing