Вялікая група беларускай інтэлігенцыі выступіла з ініцыятывай перапахавання Кастуся Каліноўскага не ў Вільні, а ў Беларусі. Уладам Літвы быў накіраваны адпаведны зварот, у інтэрнэце працягваецца збор подпісаў. Супраць гэтай ініцыятывы выступілі не менш вядомыя прадстаўнікі інтэлігенцыі на чале з Зянонам Пазняком. Беларускае грамадства чарговы раз падзялілася. Ці гатовыя ўлады Літвы пагадзіцца з прапановай аўтараў звароту аб пахаванні Каліноўскага ў Вільні? Чаму для беларусаў важна, каб пахаваны Каліноўскі быў менавіта ў Беларусі? Ці не лепш, каб нацыянальны герой Беларусі быў усё ж пахаваны ў Вільні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры праз “Скайп“ Еўрарадыё адкажа прафесар філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага дырэктар Цэнтра сацыяльна-палітычнай крытыкі Гінтаўтас Мажэйкіс.
Hide player controls
Hide resume playing