Тадэвуш Кандрусевіч вось ужо больш за дзесяць год кіруе ўсёй каталіцкай царквой у Беларусі. Менавіта ён у 1989-м стаў першым біскупам у нашай краіне пасля амаль 70 год атэізму. Гэта паклала пачатак адраджэнню беларускага Касцёла. Мітрапаліт не абмінае вострыя пытанні, што паўстаюць сёння ў грамадстве. Ён публічна асуджаў крыжалом у Курапатах, патрабаваў удзелу Касцёла ў абмеркаванні праекта закона супраць хатняга гвалту, выступіў з выдатнай прамовай падчас сёлетняга перапахавання Каліноўскага ў Вільні. У праекце «Ток» мы таксама закранаем балючыя тэмы: педафілію ў касцёле, хатні гвалт, ролю жанчыны, праблему алкагалізму. Гаворым пра польскую мову ў касцёлах Заходняй Беларусі і магчымую русіфікацыю. Згадваем Плошчу-2010, калі людзі хацелі, але не змаглі схавацца ад дубінак у Чырвоным касцёле.
Hide player controls
Hide resume playing