Тэкст: Жуан Паўлу Ваз Музыка: Пэдру Фэрэйра, Карлуш Гарсія Пераклад: Павел Бранавец Каардынатар праекта: Алена Кот Гукарэжысёр: Вікенцій Ашэйчык, «СелахМедыя» студыя Мантаж відэа: Вольга Свірыдава Аператары: Станіслаў Валаховіч, Раман Рыбак У відэа выкарыстаны матэрыялы Віталя Жартуна, Віктара Малышчыца Асаблівая падзяка Але Шаранковай за падрыхтоўку вакалістаў Сола: Марыя Барыла Яна Дзяўго Маргарыта Пятліцкая Ягор Шаранкоў Бэк-вакал: Ала і Ягор Шаранковы Клавішы: Аліна Залатар Гітара (акустыка, электра): Мікіта Кулінковіч Бас-гітара: Павел Прыемка Барабаны: Вікенцій Ашэйчык Ноты: Тэкст і акорды: Mp3 версія: Мінус: Тэкст: 1. Шляхам розным крочым з розных мясцін, каб разам далей крочыць шляхам адным, каб з Марыяй верна «так» усклікаць. Вось мы, Твае слугі, будзь воля Твая, Ойча наш, Ойча наш! Нас кліча Хрыстос, нас Езус вядзе, каб шукаць, каб даваць, адважнае «так», як Маці, казаць. Рэф.: Кожны хай пачуе голас наш, хай рук нашых мора ў паветры шуміць. Езус – Бог жывы, Ён любіць нас – і мы будзем жыць, каб любіць. 2. Ты, што шлях уласны хочаш знайсці, прыйдзі, каб убачыць, што бачылі мы. З намі кроч, шукай адважна адказ, што ўзносіць твой лёс, што ў ім гасіць усмешку тваю і любоў. Назад не глядзі і «не» не кажы, сэрца голас прымі, без страху сваёй дарогай ідзі. Рэф.: 3. Вось Марыя першай цуд прыняла – яе захапіў дар жыцця без канца. Так і я з даверам прагну прыняць Хрыста таямніцу – Ён тут назаўжды сярод нас, сярод нас. Маўчаць не магу і ўсцяж не ўсклікаць: «Пане мой, я ўвесь Твой! Пайду за Табой, не буду маўчаць». 4. Без сумневаў у дарозе сваёй дзяўчына Марыя ў дні тыя пайсці паспяшыла ў край горны з дому свайго Альжбету наведаць, быць разам, пачуць прывітанне яе: «Твой плод бласлаўлёны – мой Пан і мой Бог!» Кожны прагне пачуць: «Паверыўшы Пану, навек шчасны будзь!» Рэф:
Hide player controls
Hide resume playing