Новая песня гурта мае назву “3 хвіліны“ і прысвячаецца ўсім, каму даводзілася пакідаць родны горад. Хлопцы з Re1ikt рабілі гэта не раз: гурт распачынаў сваю дзейнасць у Светлагорску, пасля частка яго ўдзельнікаў з'ехала ў Гомель, а 2 гады таму творчы пошук прывёў музыкаў у Мінск. “Заўсёды нялёгка рабіць крок наперад, цяжка пакідаць сяброў, мясціны, якія зрабіліся роднымі. Таму перад кожным важным крокам трэба спыніцца на момант, падумаць, даць волю ўспамінам, як казалі раней беларусы, прысесці на дарожку.
Hide player controls
Hide resume playing