Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram: ► ► ► ► ► Працягваем вандраваць па Нарачанскім краі і сёння завіталі ў вёску Камарова, якая раскінулася на скрыжаванні межаў трох абласцей – Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай. Гэта самы паўночна-заходні край Мінскай вобласці, і ўсяго толькі 15 кіламетраў да Літоўскай мяжы. Вёска Камарова для Беларусі – дастаткова ўнікальная з’ява. У першую чаргу дзякуючы стаўленню яе жыхароў да сваёй гісторыка-культурнай спадчыны. Прыгадаем самыя цікавыя гістарычныя моманты, звязаныя з Камарова. Існуе меркаванне, што вёска Камарова вядзе сваю гісторыю ажно з першай паловы 14-га стагоддзя. У 1330-ым годзе яна адносілася да маёнтка Бакшты ва ўладанні шляхецкага рода Гаштольдаў. Вось толькі на гэтым цікавым факце фактычна на некалькі стагоддзяў яе гісторыя як быццам спыняецца. Нейкіх глабаль
Hide player controls
Hide resume playing