На пачатку 1930-х гадоў у Савецкім Саюзе ад голаду загінулі паводле розных ацэнак ад 3,5 да 7 млн чалавек. Украіна была рэгіёнам, які найбольш пацярпеў у выніку гэтай гуманітарнай катастрофы. У 2006 годзе Вярхоўная Рада афіцыйна прызнала Галадамор генацыдам украінскага народу. Згодна з законам, публічнае адмаўленне Галадамору – супрацьпраўнае. Акрамя Украіны голад у 1932–1933 гадах ахапіў Паволжа, Кубань, паўднёвую частку Беларусі, Казахстан і некаторыя іншыя рэгіёны былога СССР. Сёлета спаўняецца 90 гадоў тым трагічным падзеям. Прычына масавага голаду пачатку 1930-х гадоў – тая эканамічная, сацыяльная і нацыянальная палітыка, якую праводзілі Сталін і ягонае атачэнне. З канца 1920-х гадоў імі быў узяты курс на татальную калектывізацыю, якая суправаджалася нябачаным да гэтага часу гвалтам у дачыненні сялянаў. Чаму украінцы лічаць Галадамор генацыдам? Ці пагаджаюцца з таким вызначэннем расейцы?
Hide player controls
Hide resume playing