Каментуючы словы кіраўніка Беларусі з інтэрв'ю рэдактару “Эхо Масквы“ пра “смаленскія цэны“ на газ для нашай краіны, лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў Беларусі “стаць Смаленскам“. Прасцей кажучы, увайсці ў склад Расіі. І нават прапанаваў, каб прасцей было вырашыць гэта пытанне, правесці ў Беларусі рэферэндум па прыкладзе “крымскага“. Успрымаць словы Жырыноўскага як чарговае трызненне ці гэта агучванне пазіцыі Крамля? Ці ёсць у Беларусі падставы патрабаваць “смаленскія цэны“ на газ без уваходжання ў склад Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць эканаміст Сяргей Чалы і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Hide player controls
Hide resume playing