Прызам “Каляднага фэсту — 2018“ для спявачкі Патрыцыі Свіцінай стаў запіс новага альбома. Праца ішла цягам года, і да сёлетняга фэсту Патрыцыя падрыхтавала сапраўдны сюрпрыз: запіс новых песень, зроблены сумесна з музыкантам фолк-гурта “Кашлаты Вох“ Вячкам Красуліным. Чаму Патрыцыя вырашыла прыцягнуць да працы над новымі песнямі калегу з гурта “Кашлаты Вох“? Чым адметны новы альбом спявачкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць Патрыцыя Свіціна і Вячка Красулін.
Hide player controls
Hide resume playing