30 красавіка стала вядома, што Міхаіла Бабіча здымаюць з пасады пасла Расіі ў Беларусі. Пасла, які за некалькі месяцаў працы ў Беларусі паспеў адзначыцца шэрагам скандальных заяў і нават распачаў пікіроўку з Аляксандрам Лукашэнкам, адклікалі ў Маскву нібыта “ў сувязі з пераходам на новае месца працы”. Напярэдадні адстаўкі Міхаіла Бабіча стала вядома пра затрыманне былога кіраўніка службы аховы Аляксандра Лукашэнкі, намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Андрэя Уцюрына. Афіцыйна – за хабар. Неафіцыйна – за занадта “шчыльныя сувязі з расійскімі калегамі”. У чым прычына змены расійскага пасла? Ці азначае такая змена, што Крэмль адмовіўся ад ідэі “паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі ў межах Саюзнай дзяржавы”? Якое стаўленне да гэтага “паглыблення інтэграцыі” ва ўладных эліт? Ці азначае затрыманне Андрэя Уцюрына, што гэтыя эліты скіраваныя на супрацу з Крамлём? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа палітолаг Валерый Карбалевіч.
Hide player controls
Hide resume playing