Myvideo

Guest

Login

д-р Алесь Герасіменка. Лічбавая палітыка і пратэсты: Якая сувязь між YouTube, Telegram, інтэрнэт-селебрыці

Uploaded By: Myvideo
326 views
0
0 votes
0

10 чэрвеня 2020 выпускнік Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і даследчык навуковых праектаў Оксфардскага ўніверсітэта д-р Алесь Герасіменка зладзіў вэбінар «Лічбавая палітыка і пратэсты: Якая сувязь паміж YouTube, Telegram і інтэрнэт-селебрыці». Падчас вэбінара Алесь разам з удзельнікамі закрануў наступныя пытанні: - Адкуль бяруцца палітычныя інтэрнэт-селебрыці? - Як YouTube стаў такой уплывовой палітычнай зброяй? - Як Telegram дапамагае актывістам пазбегнуць пераследу і цэнзуры? - Як можна даследаваць лічбавую палітыку і палітычныя кампаніі ў Беларусі і Расіі? Алесь — даследчык у галіне палітычнай камунікацыі і навуковым удзельнікам Computational Propaganda Project, што ладзіцца Оксфардзкім цэнтрам па даследаванні інтэрнэта. У межах сваёй працы Алесь задаецца пытаннямі таго, як палітычныя арганізацыі і аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць сацыяльныя медыя для маніпуляцыі грамадскай думкай. Пасля ЕГУ Алесь скончыў магістратуру Орхускага ўніверсітэта ў Даніі і дактарантуру ў Вэстмінстары.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later