Дзяржаўны канал АНТ апублікаваў відэа з Раманам Пратасевічам, на якім той заяўляе, што прызнае віну ў арганізацыі «дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак» (арт. 342 КК). Пры якіх абставінах зьнялі гэтае відэа, не паведамляецца. Заяву Пратасевіч зрабіў не ў судзе ці праз адваката, а сказаў у студыі ў адказ на пытаньне вядоўцы. У эфіры «Настоящего времени» ўражаньнямі ад убачанага падзяліўся бацька Рамана Пратасевіча, а таксама дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Hide player controls
Hide resume playing