У розных краінах свету 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ініцыятыва накіравана на прызнанне і заахвочванне да выкарыстання родных моў. Свята звычайна суправаджаецца рознымі тэматычнымі мерапрыемствамі і акцыямі. Адна з іх у нашай краіне – усеагульная дыктоўка. У гэты дзень да добрай акцыі далучыўся і Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай. У Міжнародны дзень роднай мовы, аўдыторыя альма-матэр сабрала не толькі студэнтаў, якія хацелі праверыць свае веды па беларускай мове, але выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта, каб яны прыгадалі школьныя гады. Каб прыняць удзел у Рэспубліканскім дыктанце у агульнай складанасці за парту сёння селі 200 чалавек. Мэта дадзенага мерапрыемства, несумненна, даць магчымасць усім ахвочым праверыць узровень сваёй пісьменнасці. Але асноўная - праявіць салідарнасць, прадэманстраваць сваю любоў і павагу да роднай мовы і ў чарговы раз звярнуць увагу на яе прыгажосць, мілагучнасць, адчуць смак і энергію беларускага слова. ___ При использовании видеоконтента и текстового материала ссылка на телеканал “Звязда“ обязательна ©
Hide player controls
Hide resume playing