Музыка: Дзмітрый Даўгалёў Словы: Уладзімір Пецюкевіч Пажадай мне, мама, пажадай мне Ясных дзён i самых светлых сноў! - Я iду ў нязведанныя далi Вечным полем горкiх палыноў. Я iду на клiч свiтальнай чайкi - Недзе там свiтае ранак мой. Недзе там спаткаю вечнасць бацькi, Што ўзышла курганнаю гарой. Недзе там, за той гарой святою Наталю душу з жывых крынiц I знайду я, мама, краску-долю У святле купальскiх заранiц. Недзе там, за той гарой святою, Я не раз згадаю твой наказ: - Помнi сын: i ты, як бацька, волю Засланi сабой у грозны час!.. Пажадай мне, мама, пажадай мне Ясных дзён i самых светлых сноў!- Я iду ў нязведанныя далi Вечным полем горкiх палыноў. # Олег Семёнов, Дмитрий Долгалёв, Владимир Петюкевич
Hide player controls
Hide resume playing