Cотка пакаштаваўшы рознага дакладна ведаеш, што нічога так не ўстаўляе, як устаўная грамата і шчасце там дзе чалавек выходзіць з зоны камфорту а краіна ламае фарматы так і было дваццаць пятага яны выйшлі ўжо на золку вываліліся ў чэрава горада і ніхто не заўважыў як учорашняе паветра набыло водар свабоды і першыя прамяні сонца паставілі на іх таўро шчасця з кулакамі. і прыпечанай крыві колераў ватэрлоо. так і прайшло стагоддзе ўдзень мы пісалі даклады, маліліся за блізкіх, добры настрой і сонны канвой уначы Еўропа чула ваўчыны вой. яна хрысцілася і спала далей вядома. з усіх саванаў цяплейшы -свой па сотцы за сотку выпі на хутары выпі ў высотках у гэты дзень сто гадоў самоты — адзінае свята, якое заўжды з табой #baisaniada
Hide player controls
Hide resume playing