Старт сезона азмрочыўся паразай у даволі роўным і вельмі напружаным матчы. Гульня, як і чакалася, атрымалася вельмі эмацыйнай, занадта роўнай, у якой усё вырашылі гол-два. Першае, што запомніцца пасля гэтага матча - абсалютная неэфектыўнасць пры завяршэнні багатай колькасці галявых момантаў. Хапала і трапленняў у штангі, нерэалізаваных выхадаў, удараў міма ўжо пустой брамы. Суперніку, безумоўна, трэба аддаць належнае, бо яны змагаліся за кожны матч, былі сапраўднай камандай, але ўсё ж няхай футбольны бог запіша там дзесьці ў сваім нататнічку, што ў яго ўзнікла невялічкая пазыка перад камандай Red Bisons, можа, калісьці яна вернецца нам. А пакуль крыху сумна ад старта сезона з паразы. Таго старта сезона, які так чакаўся...
Hide player controls
Hide resume playing