“Калі над лугам бусел праляцеў” — верш Алеся Чобата, музыка — Алесь Дзянісаў/Dzieciuki. Мантаж і рэжысура — Робэрт Экштайн, здымкі — Клеменс Йурк. Калі над лугам бусел праляцеў і ты за ім падняцца захацеў, было яшчэ нічога невядома. Ці будзе край? Ці прыйдзе зноў вайна? Ці проста да вясковага акна смерць зазірне і памаўчыць знаёма? I вось мінуў той час, прапаў той лад. Здаецца — і шляхоў няма назад. Вайна і смерць — на поўначы і поўдні. А сніцца бусел і трывожыць сон... Што з-пад аблокаў белых бачыць ён? Што ведае? Пра што адвеку помніць?..
Hide player controls
Hide resume playing