У траўні 2018 года на сайце з’явіўся матэрыял “Фіктыўны РЭП Фядыніча”. Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік яшчэ летась звярнуліся ў суд. Але 14 лютага суд Цэнтральнага раёна Мінска адмовіў у разглядзе іску прафсаюза РЭП у абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі да сайта . Якім чынам матэрыял на сайце нанёс шкоду гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка? Ці былі спробы без суда вырашыць спрэчнае пытанне? Ці пастаўленая судом Цэнтральная раёна кропка ў гэтай спрэчцы прафсаюза і сайта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа прадстаўнік прафсаюза РЭП Ігар Комлік.
Hide player controls
Hide resume playing