«Мяне моцна выцялі, закружылася галава, я ўпаў на асфальт і тут жа пачуў крык: «Яшчэ раз упадзеш, с*ка, болей не падымешся» Станіслаў (імя змененае) не браў удзелу ў пратэстах, а проста вяртаўся з працы мостам цераз Свіслач увечары 11 жніўня. Яго сустрэлі амапаўцы з пытаннямі :«Што тут робіш? Ідзеш барыкады будаваць?» Калі Станіслаў адмовіўся разблакаваць свой тэлефон, яго, са словамі: «Гэта наш кліент, жорстка з ім» – закінулі ў аўтамабіль тварам у падлогу. Працягваем наш праект #мнеяшчэпашанцавала: распавядаем пра тых, хто пацярпеў ад сілавікоў. Чытаць гісторыю цалкам тут👇
Hide player controls
Hide resume playing