Сёньня ў перадачы “Бой за Курапаты. Вынікі дня” падзеі, якія разгортваліся ля Курапатаў у дзевяты дзень кругласутачнай вахты ў абарону народнага мэмарыялу, у жывым эфіры падсумоўваюць адзін зь лідэраў мірнага пратэсту Павал Севярынец і журналістка Радыё Свабода Ганна Соўсь. З намётавага лягеру будзе весьці наўпроставы рэпартаж карэспандэнтка Галіна Абакунчык. Сярод тэмаў, якія будуць абмяркоўвацца ў студыі: чаму слаба чуваць голас людзей мастацтва і літаратуры ў падтрымку абаронцаў Курапаты і якія пэрспэктывы перамоваў з уладамі? Перадачу вядзе Вячаслаў Ракіцкі.
Hide player controls
Hide resume playing