Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў напярэдадні сустрэўся з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі рэгіёну. Лепшыя атрымалі віншаванні і ўзнагароды, а тэлерадыёкампанія «Віцебск» стала пераможцай адразу ў дзвюх намінацыях творчага конкурсу. «Лепшым творчым праектам» прызнана праграма «Віцебскі веснік», яна атрымала прэмію Францыска Скарыны, а «Лепшай тэлепраграмай Віцебскай вобласці» і лаўрэатам прэміі «Віцязь» прызнаны тэлеканал «Беларусь 4. Віцебск». Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing