Myvideo

Guest

Login

Міхась Чарот - Спявай мне, дзячынка

Uploaded By: Myvideo
3 views
0
0 votes
0

Слухаць на , AppleMusic, VK, Spotify - Светлы і сумны верш 24-гадовага Міхася Чарота быў напісаны амаль 100 гадоў таму, у 1920. У ім лірычны герой просіць заспяваць яму пра кветкі і зоркі, пра лепшыя дні і вясну, прыгадвае пра першае спатканне і каханне і хоча заснуць пад гэты ціхі спеў… Але мае назву гэты верш не “Бывай” і не “Зорка Венера”, а куды больш трагічную — “На могілках”. Відэа на, здавалася б, лірычную песню таму і знятае не ў выпадковым месцы, а на знакамітых могілках, пра якія ў сённяшняй Беларусі гавораць з вялікай неахвотай. У Курапатах — дзе, верагодней за ўсё, разам з многімі быў расстраляны і “заснуў” сам Міхась Чарот у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Відэаработа прысвечаная ўгодкам гэтай сумнай даты. У запісе ўзялі ўдзел прафесійныя музыкі саксафаніст Фёдар Малікін, бас-гітарыст Аляксандр Ільін, бубнач Яўген Гаўрусёў, спявак Уладзь Лепяшынскі і спявачка Валерыя Суравіцкая(LEAR). Ідэя: Алесь Сьнег, Уладзь Лепяшынскі Відэа: Андрэй Шаўлюга

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later