Фіналісты конкурсу «Еўрабачанне-2017» ужо зусім хутка прадставяць сваю новую працу - альбом «Адной дарогай». «Мы вельмі натхніліся усімі падзеямі, якія адбыліся з намі за апошнія паўгода, гэта вялікая колькасць канцэртаў, паездак і, вядома, конкурс «Еўрабачанне», пасля якога мы адчулі вялікую падтрымку людзей з Беларусі і іншых краін. Большасць песень у альбоме напісаныя ў выніку невялікага творчага эксперыменту - адразу пасля Кіева мы ўсім гуртом з’ехалі на тыдзень у вёску, 300 км. ад Мінска, дзе цалкам ізаляваліся ад знешняга свету, натхняліся прыродай, музіцыравалі. Так нарадзіўся новы альбом, які ўжо вельмі хочацца прадставіць людзям », - рассказваюць Ксюша і Арцём. Канцэрт-прэзентацыя новага альбома адбудзецца 2 сакавіка ў КЗ “Віцебск“ (круглая заля) Касы: (0212) 63-93-92 Інфо: (0212) 67-22-92, (29) 712-1111 Квіткі ў касах горада і на сайце - -
Hide player controls
Hide resume playing