Myvideo

Guest

Login

Банк развіцця за развіццё ()

Uploaded By: Myvideo
3 views
0
0 votes
0

Новы будынак філіяла Банка развіцця Рэспублікі Беларусі ўрачыста адкрылі ў Віцебску. Банк фінансуе маштабныя інвестыцыйныя праекты, прадугледжаныя дзяржаўнымі праграмамі. У Віцебскай вобласці Банк развіцця прысутнічае з 2013 года. І за гэты час агульны аб'ём укладзеных у эканоміку вобласці інвестыцый склаў больш за 350 мільёнаў рублёў. Прыярытэтныя накірункі-- мадэрнізацыя і адкрыццё новых прамысловых прадпрыемтсваў, развіццё сельскай гаспадаркі, малога і сярэдняга бізнесу, сацыяльныя праекты. Сёлета за сродкі банка развіцця закуплена больш за паўтысячы адзінак тэхнікі для АПК рэгіёна. Літаральна на днях дасягнута дамоўленасць аб фінансаванні самага вядомага віцебскага даўгабуда — паліклінікі ў мікрараёне Поўдзень-7. Дзякуючы сродкам Банка развіцця, накіраваным на завяршэнне будаўніцтва, медыцынскую ўстанову плануюць здаць у наступным годзе. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later