Верш Максім Багдановіча «Слуцкія ткачыхі» для конкурсу «Вымаўляты» чытае дзяўчынка з Мінску Віялета Астроўская, 6 гадоў. Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Усе конкурсныя відэа можна паглядзець тут: Максім Багдановіч «Слуцкія ткачыхі» Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. І цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны. А за сцяной смяецца поле, Зіяе неба з-за акна, – І думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расцвіла вясна; Дзе блішча збожжа ў яснай далі, Сінеюць міла васількі, Халодным срэбрам ззяюць хвалі Між гор ліючайся ракі; Цямнее край зубчаты бора... І тчэ, забыўшыся, рука, Заміж персідскага узора, Цвяток радзімы васілька.
Hide player controls
Hide resume playing