Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі #БНР100 ды прызнання бел-чырвона-белага сцяга ды герба «Пагоня» дзяржаўнымі сімваламі Беларусі прэзентуем відэаролік «Скарб», створаны і творчым аб’яднаннем «Інакш». Мы прэзентавалі відэаролік менавіта 5 снежня, бо ў гэты дзень у 1917 годзе ў Менску пад бел-чырвона-белым сцягам пачаўся Першы Усебеларускі з’езд, які абвесціў права беларускага народа на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўраду. Першы Усебеларускі з’езд аб’яднаў усе палітычныя партыі, грамадскія і культурныя нацыянальныя арганізацыі і іншыя суполкі, якія тады прадстаўлялі ўвесь наш край — ад Смаленска да Беластока, ад Вільні да Гомеля. Гэта быў першы і самы значны крок у працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці, які прывёў да абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года, без якога магло і не быць сучаснай Рэспублікі Беларусь.
Hide player controls
Hide resume playing