Раніцай 20 ліпеня ў Кіеве загінуў Павел Шарамет Што вядома на гэты момант: - у машыне спрацавала выбухоўка магутнасцю 400-600 грамаў у трацілавым эквіваленце - папярэдне, гэта была бязблокавая самаробная бомба з дыстанцыйным кіраваннем або з затрымкай - аўтамабіль належаў кіраўніцы “Украінскай праўды” Алене Прытуле, але яе не было ў машыне ў момант выбуху - відавочцы распавядаюць, што Павел быў яшчэ жывы пасля выбуха - агучаныя тры версіі забойства: прафесійная дзейнасць, непрыязныя адносіны з пэўнымі людзьмі, “расійскі след” - яго калегі не выключаюць, што забіць хацелі Прытулу, а Шарамет мог загінуць выпадкова - да расследвання забойства падключанае ФБР. Украінскія улады таксама звяртаюцца па дамапогу Еўраполу - Крэмль назваў забойства Шарамета падставай для сур’ёзнага клопату
Hide player controls
Hide resume playing