Памяць царкоўнага і грамадзкага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Язафата Кунцэвіча, архібіскупа Полацкага, ушанавалі грэка-католікі ў Полацку. Ён быў адданым прыхільнікам еднасьці Заходняй і Ўсходняй Царквы. У Полацак на сьвята мясцовай грэка-каталіцкай парафіі ў храм вялебнай Параскевы Полацкай зьехаліся госьці з Менску, Віцебску, Глыбокага і іншых гарадоў Беларусі, а таксама з Расеі.
Hide player controls
Hide resume playing