Летась я на «Шкодзе-100» шлях трымаў на Ораву, Небяспекі не адчуў, кіраваў праз Мораву. Там пачвара лічыць дні у балотнай кашы, Любіць жэрці пражакоў, а завецца Ёжын. Прыпеў: Ёжын з бажын жудасны і жорсткі, Ёжын з бажын усё бліжэй да вёскі, Ёжын з бажын, кіпці-зубы точыць, Ёжын з бажын, дрыгвай топкай крочыць. На Ёжына з бажын — як узяць на душу грэх — Дзейнічае толькі дусту поўны мех! На прасёлкавым шляху, недзе пад Візовіцай, Старшыня мяне спыніў, частаваў слівовіцай. Кажа мне: «Хто здань з балот прывядзе на згубу, — Паўкалгаса адпішу ды дачку да шлюбу!» Прыпеў. Я кажу: «Пазбаўлю пана ад тае пакуты, Мне ж дасцё аэраплан ды мяшок атруты.» І пакуль той старшыня ўсё вачамі лыпаў, Пад аблокі я ўзляцеў, Ёжына абсыпаў! Прыпеў: Ёжын з бажын стаў з атруты буры, Ёжын з бажын ажно прэ са скуры. Ёжын з бажын выпаўз быў на камень, Ёжын з бажын, вось табе і амэн!
Hide player controls
Hide resume playing