«Наша Ніна» пачынае другі сезон відэапраекта — «Ток/Talk». Яго вядучай будзе Настасся Роўда. Першы госць — Ірына Халіп. Яна атрымала вядомасць яшчэ ў 1990-я як журналістка «Беларускай дзелавой газеты», аднак з цягам часу пра Халіп сталі казаць яшчэ і як пра палітыка, зацятага апанента Лукашэнкі. У 2010 годзе яе муж, дыпламат Андрэй Саннікаў, пайшоў у прэзідэнты, аднак пасля разгону Плошчы і ён, і Халіп сталі палітвязнямі. У гутарцы Ірына Халіп расказвае, як ударыла следчага па твары і колькі ёй гэта каштавала. Узгадвае, як трымала галадоўку ў СІЗА КДБ і чаму яе скончыла. Прызнаецца, што звярталася да крымінальных аўтарытэтаў, каб дазнацца, ці жывы Саннікаў.
Hide player controls
Hide resume playing