Недзе ля ракі, дзе не мае броду Шэрыя быкі танчуць карагоды Ланцугі ўначы адліваюць златам Воран там крычыць з воўкам родным братам. Палыхае там вогнішча да неба П’юць яны віно, заядаюць хлебам Песні ім пяюць старыя цыганкі Б’юць капытам, б’юць, а ў небе маланкі! Гэтыя быкі, маюць сваю праўду: Ім не трэба сонца, цемры ім багата Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей Каб ты, хлопец, спаў на пячы ў няволі! Грай! Шукай! У снах юнацтва свае
Hide player controls
Hide resume playing