рупы “Аддам дарам“ з'явіліся ў сацсетках некалькі гадоў таму. Іх прызначэнне простае: звязаць тых, у каго ёсць непатрэбная рэч, з тымі, хто гатовы забраць гэтую рэч і даць ёй другое жыццё. У адзін момант адміністратар гэтых груп Сяргей Лепчанкаў зразумеў, што з іх можа вырасці стартап — і вырасціў яго! 11 красавіка Give Away стаў адным з двух пераможцаў Venture Day Minsk. А сёння Сяргей Лепчанкаў прыйдзе на “Стартапніцу“ — сумесны праект Еўрарадыё і сайта аб дзёрзкіх беларускіх прадпрымальніках і смелых інвестарах, якія ўкладаюць у іх грошы. Гутарка пачнецца ў 14:05 пасля выпуску навін. Дапамагаць нам будзе рэдактар Юлія Няхай.
Hide player controls
Hide resume playing