Асоба Якуба Коласа, здаецца, ніколі не перастане цікавіць людзей - класік беларускай літаратуры заслужана прызнаны не толькі на Радзіме, але і ва ўсім Свеце! Вось толькі ў школе крыху іншая праблема: мы, настаўнікі, у першую чаргу павінны падштурхнуць дзяцей да вывучэння жыцця песняра і яго дзейнасці. Жаданне наблізіцца да Вялікага Чалавека, акунуцца з галавою ў яго творы, стаць сваім для яго герояў павінна ўзнікнуць не сілком, а самастойна. Як жа гэтага дабіцца? Як зрабіць так, каб вучні не займаліся руціннай справай, а з поспехам і больш-менш самастойна ракрывалі для сябе нават самыя цяжкія пытанні ў літаратуры? Вось і прыходзіцца шукаць для сваіх дзяцей такія заданні, якія былі б для іх на адным узроўні, заварожвалі іх не складанасцю, а сакрэтам, раскрывалі іх творчы патэнцыял... На Ваш прысуд выстаўляем анімацыйны мультфільм, цалкам зроблены вучнямі 10 “А“ класа. Прызнаюся: не думаў, што справяцца. Таму і чакаем Вашых разважанняў і парад, бо для нас яны будуць карыснымі!!
Hide player controls
Hide resume playing