“Ніхто з нас не хоча ў Беларусь. Мы хочам у Еўропу. У Германію ці ў любую іншую краіну“, — так мігранты просяць Еўрасаюз забараніць Літве вяртаць іх на беларускі бок мяжы. Сюжэт пра гэта выйшаў на Еўраньюс. Людзі, якія ўтрымліваюцца ў літоўскім лагеры для ўцекачоў, кажуць, што іх падманулі, калі абяцалі, што яны без праблем трапяць у Германію. А Беларусь яны чамусьці не лічаць ні Еўропай, ні краінай, прыдатнай для таго, каб застацца там жыць.
Hide player controls
Hide resume playing