У Віцебскай вобласці з пачатку сезона грыбамі атруціліся 15 чалавек. Лятальных зыходаў не зафіксавана. Найбольшая колькасць атручванняў – у Віцебску, а таксама ў Глыбоцкім, Міёрскім, Сенненскім і Бешанковіцкім раёнах. Пры гэтым узрост пацярпелых – ад 8 да 79 гадоў. Часцей за ўсё прычынай атручвання з'яўляецца ўжыванне ўмоўна ядомых грыбоў, а таксама парушэнне тэхналогіі іх прыгатавання. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing