Мэты прыезду вагнэраўцаў у Беларусь дагэтуль няясныя, хаця яны ўжо пачалі трэнаваць беларускае войска і тэрытарыяльную абарону. Расейскія найміты працягваюць прыбываць на нашую тэрыторыю без цяжкай вайсковай тэхнікі і зброі. Ці патрэбныя яны Аляксандру Лукашэнку? Ці трэба баяцца беларусам прысутнасці вагнэраўцаў? Ці надоўга яны ў нас? Хто яны – ссыльныя мяцежнікі ці сезонныя гастралёры? Каментуюць Валер Карбалевіч, Аляксандр Класкоўскі, палкоўнік брытанскай арміі ў адстаўцы Глен Грант (Glen Grant) і Вальдэмар Скшыпчак (Waldemar Skrzypczak), генерал броні ў адстаўцы, былы камандуючы сухапутных войскаў Польшчы. Высвятляла Вольга Міцкевіч у праграме “ПраСвет“. Калаж з фота: Mikhail Klimentyev / TASS / Forum Дасылайце нам відэа ў чат-бот – Старонка БЕЛСАТ – Старонка ВОТ ТАК – iOS – Android – Ва ўсіх пытаннях – @ Падпішыся на нашыя
Hide player controls
Hide resume playing