“...мы здрабнелі, бо нас зрабілася болей, але засталіся праменямі.“ Два безназоўныя і верш “Край“ паэта Уладзя Лянкевіча ў выкананні яго самога. #СловыМацней - Беларусь галасамі сучасных беларускіх аўтараў. 🔳 Уладзь Лянкевіч - паэт, музыка, перакладчык. Фронтмэн і гітарыст гуртоў: Tonqixod, luty sakavik, Syndrom Samazvanca. Нарадзіўся 29 мая 1987 г. у Мінску. Адукацыя: філалагічны факультэт БДУ (беларуская філалогія), Беларускі калегіум (філасофія і літаратура), аспірантура БДУ. Прафесійна займаецца перакладам паэзіі, прозы і песень з англійскай і рускай на беларускую мову. Зрабіў пераклады на беларускую мову песняў Марыі Тарасевіч і гурта “Смысловые галлюцинации“ для праекта “Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2” Узнагароды: конкурс Беларускага ПЭН-Цэнтра ім. Ф. Петраркі (2004), конкурс памяці К. Шэрмана (2009), конкурс Чэслава Мілаша (2011). ВЕРШЫ: #БудзьмаБеларусамі 👉Словы мацней. Сучаснасць:
Hide player controls
Hide resume playing