Myvideo

Guest

Login

Сяржук Сокала-Воюш - Крыніцы (2001)

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Словы Сержука Сокалава-Воюша Былі крыніцы сінімі і ад крыві чырвонымі, А груганы над плынямі кружлялі натамлёныя. Маўчалі вербы ніцыя і берагі вузорныя, Чаму ж цяпер, крыніцы, вы наўсцяж такія чорныя? Ці чорны дзень, ці страшны год, ці маразы, ці крыгі, Ці тае снег, ці тае лёд, а ўсё няма адлігі... Былі крыніцы сінімі, была вада халоднаю. За інямі, за стынямі паіла нас нязгодаю. Былі часіны сонныя і ярыя са смагаю. Была вада чырвонаю, паіла нас адвагаю. Ці чорны дзень, ці страшны год, ці маразы, ці крыгі, Не таяў снег, не таяў лёд, але былі адлігі... Чаму ж цяпер, крыніцы, вы наўсцяж такія чорныя? Даўно паснулі рыцары, зайшлі часіны зорныя. Надыдзе ранне свежае, і новы дзень абудзіцца, І зазвініць капежамі, і збудзецца, і збудзецца! І ясны дзень, і зорны год са спёкаю і стыгаю, І будзе гэты карагод на ўсе часы адлігаю!

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later