Пратэсты ў Беларусі ўсё менш адбываюцца на вуліцах, і ўсё больш — у кабінетах еўрапейскіх палітыкаў. Гэта лёгка патлумачыць: хваля рэпрэсій, зіма, стома... А таксама і эканоміка: лукашэнкаўская “ўнікальная мадэль“ пакуль працягвае трымацца, не зважаючы на санкцыі і ад'езд спецыялістаў за мяжу. Наколькі яе хопіць? Што скончыцца раней: пратэсты ці грошы ў Лукашэнкі? Якія рэсурсы можа падцягнуць рэжым, ці ўзновяцца ўвесну забастоўкі? І ці можа ўрад “спусціць“ увесь бюджэт за першыя паўгода, каб згасіць пратэстную актыўнасць, а далей хоць трава не расці? Абмяркоўваем з незалежным аналітыкам Сяргеем Чалым.
Hide player controls
Hide resume playing