Чаму і надалей мы ня ведаем: хто, калі і каго расстрэльваў у Курапатах? Знайсьці праўду – наш сьвяты абавязак. Аднак ці зможам мы яе знайсьці? Не адзін год працавала дзяржаўная камісія. Але вынікі і высновы камісіі інтэрпрэтаваліся вельмі па-рознаму. Чаму апошні рапарт засакрэцілі? Якія яшчэ таямніцы хавае Курапацкі лес?... Курапа́ты — лясны масіў непадалёк ад Менску, дзе ў 1937-1941 годзе бальшавікі расстралялі ад 30 000 да 100 000 беларусаў і палякаў.
Hide player controls
Hide resume playing