Ці можна казаць пра ўзаемную няпрыязь беларусаў і палякаў на масавым узроўні? Як спрабуюць вырашыць гістарычныя крыўды палякі і ўкраінцы? Ці варожасьць да суседзяў у нейкай ступені ёсьць непазьбежнай рысай сучаснай нацыі? Гэтыя пытаньні абмяркуюць вядоўца Аляксей Знаткевіч, аглядальнік Юры Дракахруст, супрацоўніца ўкраінскай службы Радыё Свабода Аксана Пэленска і на скайп-сувязі з Варшавы кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграмаў тэлеканалу «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі.
Hide player controls
Hide resume playing